Гонар Чэрвеньшчыны стаў гонарам нацыі

Спорт

Крыштальным Кубкам тэлепраекта ОНТ “Гонар нацыі” адзначылі самаадданую працу Ганаровага грамадзяніна Чэрвеньскага раёна Анатолія Іванавіча Усенкі.

Ён — Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, галоўны трэнер нацыянальнай каманды па міні-футболу сярод спартсменаў з аслабленым зрокам, якая ў красавіку мінулага года пяты раз выйграла чэмпіянат свету.

Асабістае майстэрства футбаліста Анатоль Усенка набываў на Чэрвеньшчыне ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, удасканальваў у складзе каманд вобласці і рэспублікі. На працягу 15 гадоў ён на грамадскіх пачатках трэніруе спартсменаў з аслабленым зрокам. За гэты час падрыхтаваў 17 майстроў спорту міжнароднага класа, 20 майстроў спорту. На чэмпіянатах свету і Еўропы каманда па міні-футболу заваявала 11 медалёў рознай вартасці, праславіла сваімі перамогамі Беларусь.

А.РУЖЫН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *