Пяць барцоў – у зборнай Міншчыны

Спорт

Паспяхова выступілі на першынстве Мінскай вобласці па вольнай барацьбе сярод школьнікаў 1997-98 гадоў нараджэння выхаванцы трэнера Чэрвеньскай СДЮШАР Валерыя Баторшына.

У агульнакамандным заліку нашы юнакі сталі другімі, саступіўшы ўсяго адно ачко гаспадарам спаборніцтваў.

У асабістым заліку пераможцамі сталі Павел Даноўскі, Аляксей Луцэвіч, Дзмітрый Качаткоў, Ягор Акуліч і Аляксандра Захожая. Другое месца заняў Улад Арману, трэція — Аляксандр Ніціеўскі, Ілья Пятроў і Аляксей Клімовіч.

Цяпер пераможцы ад нашага раёна будуць абараняць гонар Міншчыны ў складзе зборнай каманды на першынстве Беларусі сярод школьнікаў, якое пройдзе ў Маладзечна ў сярэдзіне чэрвеня.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *