ЧЕРВЕНЬШЧЫНА НА СУБОТНІКУ

Общество

11500 чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на Чэрвеньшчыне. На ім зароблена 78 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы будуць выкарыстаны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску і падрыхтоўку да летняга сезону дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Падчас суботніка яго ўдзельнікі, у прыватнасці, працавалі на добраўпарадкаванні ў вёсках Новыя Зелянькі, Праўда і Праходка, іншых сельскіх населеных пунктах, Смілавічах і Чэрвені: прыбіралі вуліцы, вытворчыя тэрыторыі, могілкі, фарбавалі платы, абразалі і бялілі дрэвы. Асобная ўвага была нададзена добраўпарадкаванню месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны і партызанаў, тэрыторый, якія замацаваныя за арганізацыямі, добраўпарадкаванню аздараўленчага лагера ў вёсцы Чарнава. Сельскагаспадарчым арганізацыям аказана дапамога ў зборы камення, пераборцы бульбы і іншых работах.

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *