Сяўба пачалася!

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, 10 з 15 гаспадарак Чэрвеньшчыны пачалі сяўбу яравых зерневых.

Пасеяна ўжо 268 гектараў ячменю і аўса, што складае 2,9 працэнта ад неабходнага. А ўсяго яравыя зерневыя і зернебабовыя зоймуць на палетках гаспадарак раёна 9341 гектар.

Па тэмпах сяўбы наперадзе ААТ «Крыніца Ігуменшчыны», дзе пасеялі 11,8 працэнта зерневых ад плана (45 гектараў). А найбольшы аб’ём сяўбы выкананы ў ААТ «Лядзенскі» і райаграсервісе — 48 і 47 гектараў, адпаведна.

У гаспадарках падрыхтавалі да сяўбы 449 гектараў глебы, правялі закрыццё вільгаці на 1815 гектарах.

У ААТ «Лядзенскі», СВФ «Аграбуд», філіяле «Новыя Зелянькі» і эксперыментальнай базе «Натальеўск» завяршылі падкормку азімага рапсу. Па раёну гэты від работ выкананы на 67 працэнтах рапсавых палеткаў.

Азімыя зерневыя падкормлены ў гаспадарках крыху больш, чым на палове плошчаў. У той жа час цалкам выканалі гэтую тэхналагічную аперацыю ў СВФ «Аграбуд», на 97 працэнтаў ад неабходнага — у філіяле «Аграбокс».

Гаспадаркі вывезлі на палеткі 393278 тон арганікі (97 працэнтаў ад плана), унеслі — 122924 тоны (31 працэнт ад неабходнага).

І.УЛАДЗІМІРАЎ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *