А ВЫ ВЕДАЕЦЕ, ШТО…

Общество

Людзі ва ўзросте, якія мала атрымліваюць вітаміну С, уваходзяць у групу павышанай рызыкі развіцця катаракты.  Утрымліваецца ён у шыпшыне, салодкім перцы, чорнай парэчцы,  земляніцы, цытрусавых, капусте, зялёным гарошку, цыбулі, бульбе. Рэкамендуецца сутачная доза вітаміна C для мужчин — 90 мг, для жанчын — 75 мг.

***

Песні лепш слухаць левым вухам, а субяседніка — правым. Да такой высновы прыйшлі вучоныя, даўшы паслухаць непаўналетнім музыку і чалавечую мову. На мову актыўна рэагавала правае вуха, на музыку — левае. Вучоныя ўстанавілі, што правае вуха перадае слухавы імпульсы ў мозг хутчэй, чым левае. Таму размова з чалавекам, які сядзіць справа, дазваляе запомніць больш інфармацыі.

***

Самая доўгая вясельная сукенка была ў італьянскай нявесты. Даўжыня шлейфа склала 3,2 кіламетра, а вэлюма — 3 кіламетры, таму такую сукенку падтрымлівалі сотні людзей.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *