Вымушаныя перасяленцы

Люди и судьбы

Працяг.

 

Акругі, у якіх вымушаны былі пачынаць новае жыццё ў 1927 годзе тагачасныя нашы землякі.

Ішымская, Жылякоўскі раён, Кальцоўскі — Дзярновіч Апанас Мікалаевіч, членаў сям”і 2, у тым ліку сын Міхаіл аднаго года, вёска В.Ганута;

Дзярновіч Аксана, членаў сям”і 3, вёска В.Ганута.

Канская, участак №246 Тайшэцкі раён, Сокалячы — Потапчык Яфім Пятровіч, в. Волма;

Верамейчык Ілля Ермалаевіч, в. Волма;

Агейчык Андрэй Ануфрыевіч, в.Петравінка-Слабада.

Томская, участак №246. Тайшэцкі раён. Сокалячы — Чэрняк Максім Адамавіч, членаў сям”і 3, вёска Слабодка.

Зачулымскі раён, Бярозаўка — Кучынскі Васіль Мінавіч, членаў сям”і 3, веска Грабенка;

Падаляка Раман Васільевіч, членаў сям”і 8, вёска Новыя Зелянкі”,

Дзяркач Лявон Васільевіч, членаў сям”і 4, вёска Новыя Зелянкі;

Шлыкевіч Магдаліна, вёска Новыя Зелянкі.

Тулунская, Бурмай — Таболін Васіль Піліпавіч, членаў сям”і 3, у тым ліку сын двухтыднёвага ўзросту, вёска Волма.

Хабараўская, участак №570.

Маліноўскі Захар Апанасавіч, з ім дзве душы сям”і, 3 долі зямлі, вёска Волма;

Сталовіч Петр Аляксандравіч, членаў сям”і 7, долі зямлі 9, вёска Чыславое;

Краснагір Сцяпан Якаўлевіч, вёска Аточная Слабада;

Ладуцька Міхаіл Севасцянавіч, членаў сям”і 1, вёска Іванічы.

Аляксандраўскі раён, участак №570 — Гравель Эдуард Іванавіч, членаў сям”і 2, вёска Іванічы;

Бандарык Еўдакія Еўдакімаўна, членаў сям”і 1, вёска Іванічы;

Калтовіч Андрэй Цімафеевіч, членаў сям”і 3, вёска Іванічы;

Ладуцька Васіль Захаравіч, вёска Іванічы;

Тоўсцік Цімафей Іванавіч і жонка Ганна Севасцянаўна, вёска Іванічы;

Корзун Люба Сцяпанаўна, членаў сям”і 5, веёа Іванічы;

Лук”янюк Марыя Пятроўна, вёска Крыніца;

Маліноўскі Захар Апанасавіч, членаў сям”і 2, вёска Іванічы;

Александровіч Франц Ігнатавіч, членаў сям”і 3, у тым ліку дачка Ганна трох месяцаў, вёска Ясенёўка.

Ехала на чужыну, на маю думку, сялянская бедната. Скарбу вялікага з сабою не везлі, хоць і дазвалялася. Толькі ў асобных перасяленцаў меліся вазы, плугі, іншыя прылады працы для сельскагаспадарчай вытворчасці. Несумненна, сярод іх былі людзі, якія спадзяваліся на карэннае паляпшэнне жыцця. Няма звестак, як яны даехалі, уладкаваліся, ці спраўдзіліся абяцанні ўлад, уласныя надзеі. У СССР звесткі аб выніках такіх мерапрыемстваў з’яўляліся сакрэтнымі. Ды трэба помніць, што пазней у гэтыя рэгіёны ссылалі грамадзян Савецкага саюза ў мэтах пакарання. Не асвечана перасяленне 1927 года ў навуковай гістарычнай літаратуры. Вынік бачыцца агульна: нерасяленцы з Чэрвеньскага і Смілавіцкага раёнаў уліліся ў агульную плыню тагачаснага савецкага жыцця, сталі часцінкай асновы сённяшняй беларускай дыяспары ў Расіі.

Статус населеных пунктаў (сяло, пасёлак, горад, раён), куды ехалі беларусы, не заўжды ўказаны дакладна. Няма звестак аб гэтым у афіцыйных дакументах. Мяркую, што шэраг назваў захаваўся да нашага часу. Не верыцца мне, што знікла сяло Яга. Можа толькі яго перайменавалі.

Звяртаю ўвагу чытачоў на адну дэталь. Вельмі шмат людзей перасялялі на ўчастак № 570 у Хабараўскай акрузе. Цікава, што і ў Амурскай акрузе ёсць участак пад нумарам 570. Лічу, што гэта спецыяльная пляцоўка і ў любой акрузе яна мела аднолькавую нумарацыю.

Самаму маладому тагачаснаму перасяленцу ў гэтым годзе споўнілася 84-85 гадоў. Нездарма я адзначыў дзяцей ва ўзросце ад 2-х тыдняў да паўгода. Можа хтосьці з іх жыве ў добрым здароў’і і помніць вечаровыя размовы бацькоў аб Радзіме — Ігуменшчыне, ці Смілавічах. Краязнаўцы сучасных вёсак рэальна могуць наладзіць сувязь з далёкімі ад нас паселішчамі і знайсці там нашчадкаў тых перасяленцаў. Да іх паслуг інтэрнэт, карты, літаратура, газеты і часопісы, музеі. Шмат цікавага даведаюцца.

Не выключаю магчымасці таго, што камусьці ўдалося вярнуцца з чужыны на радзіму, асабліва ў «хрушчоўскую адлігу». Калісьці, здаецца, нешта чуў аб вяртанні некаторых асоб. На жаль, не занатаваў на паперы. Чытаю расійскую прэсу. Іншым разам трапляюцца прозвішча чэрвеньскага гучання. Можа, іх носьбіты з’яўляюцца нашчадкамі перасяленцаў 1927 года?

Спадзяюся на водгук аб артыкуле.

Іван ЯРАШЭВІЧ

г.п.Смілавічы

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *