Стыхія разгулялася. Як спраўляюцца…

Экономика

… ў філіяле КУП «Мінскаблдарбуд»- «ДРБУ-121

Распавядае начальнік філіяла Аляксандр ХРАМЦОЎ:

— На раёне працуе 14 адзінак тэхнікі. Калі здараюцца паломкі, рамантуем і зноў накіроўваем на дарогі Чэрвеньшчыны. На раніцу панядзелка запас паліва мелі на чатыры дні. Яно цэнтралізавана пастаўляецца галаўным прадпрыемствам — Мінскаблдарбудам». Збояў пакуль не было. Пясчана-салянай сумесі маем да канца сезону.

Першапачатковая задача падчас снегападаў — ачыстка і пасыпанне дарог, каб без перашкод мог рухацца аўтатранспарт. А затым — ачыстка вясковых вуліц. Удзячны за супрацоўніцтва сельвыканкамам, сельскагаспадарчым прадпрыемствам, многія з якіх дапамагаюць нам ачышчаць ад снегу вуліцы ў сельскіх населеных пунктах. Вядома, у цяперашняй сітуацыі паступаюць скаргі ад насельніцтва, асабліва вясковага. Стараемся задавольваць іх заяўкі. Але, зразумела, падчас снегападаў адначасова ўсюды пачысціць вуліцы і дарогі мы не паспяваем. Спраўляемся па меры магчымасцяў. Да новых снегападаў падрыхтаваны.

 

… у Чэрвеньскай ЖКГ

Распавядае начальнік кацельнай гаспадаркі Аляксандр ТАПЫРЫК:

— Падчас першай хвалі вялікіх маразоў асаблівых праблем з падачай цяпла ў жылы сектар, а таксама ў арганізацыі, на прадпрыемствы і г.д. не было. Праўда, у некаторых кацельнях раёна з-за знешніх праблем з падачай электраэнергіі адбываліся ў нас адключэнні. Але — непрацяглыя, літаральна на паўгадзіны. Да значных збояў у рабоце гэта не прывяло. Усе кацельні працуюць у штатным рэжыме.

Спадзяюся, падчас новай хвалі маразоў, абяцаных сіноптыкамі літаральна з сённяшняга-заўтрашняга дня, пытанняў з ацяпленнем не ўзнікне. А на выпадак непрадбачаных сітуацый у нас ёсць дзяжурная аварыйная служба, якая, калі ўзнікне патрэба, выедзе на месца.

Падрыхтавала

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *