ВЫСТАВА, ПРЫСВЕЧАНАЯ АХВЯРАМ ГЕНАЦЫДУ

Общество

У сераду ў раённым краязнаўчым музеі распачалася выстава, прымеркаваная да 70-годдзя расстрэлу ў вайну фашыстамі чэрвеньскіх яўрэяў.

Цікавасць да яе праявілі людзі старэйшага пакалення, вучні гімназіі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ідэалагічнага аддзела райвыканкама, аддзела моладзі і аддзела культуры, райкама БРСМ, Чэрвеньскай школы мастацтваў.

Экскурсію правяла старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Вабішчэвіч. Затым удзельнікі выставы наведалі месца захавання ахвяр генацыду, усклалі кветкі і гірлянду.

Падрабязна пра гэтае памятнае мерапрыемства — у наступным нумары газеты.

А.РУЖЫН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *