НА РАДАСЦЬ ДЗЕЦЯМ І ДАРОСЛЫМ

Спорт

Доўгачаканы надыход зімы абудзіў вясёлай гаманой пляцоўку перад будынкам філіяла Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву ў Смілавічах.

Другі сезон тут працуе каток. Нягледзячы на тое, што пляцоўка невялікая, на ёй заўсёды шматлюдна. На канькі з задавальненнем становяцца не толькі дзеці, але і іх бацькі.

— Сёлета з-за няўстойлівага надвор’я заліць лёд было не так проста, але мы справіліся, — распавядае выконваючая абавязкі загадчыка філіяла Марына Салаўчук. — Смілаўчане засумавалі па снегу і марозу, таму з першых дзён працы да катка — павышаная цікаўнасць. Напрыклад, толькі за мінулую пятніцу сюды завітала больш за сто чалавек. Акрамя ўтульнасці і музычнага суправаджэння, наш каток вабіць наведвальнікаў тым, што за невялікую плату мы прапаноўваем ім канькі напракат. Гэтая паслуга карыстаецца трывалым попытам.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *