Вымушаныя перасяленцы

Молодежная политика

У Расіі вельмі шматлікая і мае значную вагу ў грамадскім жыцці беларуская дыяспара. Сярод яе — дзяржаўныя дзеячы, ваенныя, вучоныя, кіраўнікі розных узроўняў, прадстаўнікі мастацтва, наватары вытворчасці. Гісторыя яе налічвае не адно дзесяцігоддзе, і карані моцна ўраслі ў расійскую глебу.

Шляхоў асядання там беларусаў шмат.

Не заўжды перасяленне было добраахвотным і жаданым.

У розныя часы неаднойчы ў гэтым працэсе выкарыстоўваўся прымус. Сродкамі дзяржавы людзей сіламоц адрывалі ад роднай зямлі, хоць і тлумачылі дзеі добраахвотніцтвам. Вось аб адным з такіх актаў у былых Ігуменскім і Смілавіцкім раёнах і пойдзе аповед у маім артыкуле. Дзея доўжылася з сакавіка па жнівень 1927 года. У той далёкі ад нас час, па прыблізных падліках, з названых раёнаў было пераселена звыш 200 беларусаў ва ўзросце ад 56 гадоў да двух тыдняў ад роду. Людзі ехалі ў малаабжытыя акругі (пазней рэарганізаваныя ў вобласці) з суровым кліматам. Ім ставілася задача: наладзіць сельскагаспадарчую вытворчасць для забяспячэння дзяржавы прадуктамі харчавання. Вось у якіх акругах пачыналі новае жыццё тагачасныя нашы землякі.

Амурская, участак №570

Канапелька Рыгор Лукіч, членаў сям’і — 9, вёска Іванічы, з сабою ўзялі воз.

Ачынская,

Казульскі раён, Татарскі — Ажар Якаў Герасімовіч, вёска Ялча;

Ахрамовіч Мацей Іосіфавіч, членаў сям’і — 4, у тым ліку сын Мікалай трох месяцаў, вёска Чарнаградзь.

Ухерскі раён,

Сяло Яга

Лабанок Акуліна Мацвееўна, вёска Бор;

Лабанок Іван Фаміч, вёска Бор;

Немагай Ілля Паўлавіч, вёска Бор;

Несцяровіч Сцяпан Васільевіч, вёска Бор;

Кашкан Пётр Міхайлавіч, вёска Бор;

Немагай Яўген Паўлавіч, вёска Бор;

Важнік Канстанцін Рыгоравіч, вёска Бор,

Леўчык Цімафей Аксёнавіч, вёска Бор,

Лабанок Іван Сававіч і брат Дзям’ян Сававіч, вёска Бор,

Падаляка Андрэй Міхайлавіч, вёска Бор.

Цюхценскі раён, Чульскіе

Савін Захар Веніямінавіч, членаў сям’і — 4, з сабою везлі плуг, барану,  воз, малацілку, вёска Валевачы;

Галубец Несцер Васільевіч, членаў сям’і — 4, у тым ліку сын Андрэй аднаго года, вёска Валевачы,

Ахрамовіч Дзмітрый Якаўлевіч, членаў сям’і — 2, у тым ліку дачка пяці месяцаў, вёска Валевачы,

Русак Георг Фадзеевіч, членаў сям’і — 10, у тым ліку дачка Ніна шасці месяцаў, вёска Карзуны,

Мікульчык Сцяпан Васільевіч, членаў сям’і — 2, у тым ліку дачка Зінаіда чатырох месяцаў, вёска Заполле,

Галубец Аляксей Васільевіч, членаў сям’і — 5, у тым ліку дачка Наталля трох месяцаў, вёска Валевачы,

Савін Сцяпан Мікалаевіч, членаў сям’і — 4, вёска Шасціснопы,

Шыдлоўскі Вікенцій Іванавіч, членаў сям’і — 5, вёска неадзначана (лічу, што Карзуны ці Заполле).

Іркуцкая, Шэрагусе

Канашонак Захар Нікіфаравіч, членаў сям’і — 5, 6 долей зямлі, вёска Імгла.

Урункуйскі

Казлоўскі Цімафей Міхайлавіч, членаў сям’і — 4, вёска Пліса.

Ішымская, Жылякоўскі раён Кальцоўскі

Блізнюк Васіль Фёдаравіч, членаў сям’і — 4, у тым ліку сын Міхаіл аднаго года,  вёска В.Ганута;

Касько Якаў Францавіч з жонкаю, вёска В.Ганута;

Бандаровіч Сцяпан Трафімавіч, членаў сям’і — 2, вёска Баранаўка;

Няхай Іван Агеевіч, членаў сям’і — 5, у тым ліку сын Іван аднаго года, вёска В.Ганута.

Іван ЯРАШЭВІЧ, краязнаўца

(Працяг будзе)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *