Перадсвяточны калейдаскоп

Общество

ЗНАГАРОДЫ. У сераду старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік падчас апошняй сёлета сесіі раённага Савета дэпутатаў уручыла  былому трэнеру па футболу Чэрвеньскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Леаніду Міхайлавічу Корзуну Дыплом і пасведчанне Ганаровага грамадзяніна Чэрвеньскага раёна. Ён атрымаў таксама грашовае ўзнагароджанне ў памеры 10 базавых велічын.

 

***

Ганаровай  граматай Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны і заахвочаны грашовай прэміяй клуб інтэлектуальных гульняў “Ігумен” (кіраўнік Ірына Вабішчэвіч).

Гэтай пашаны ён удастоены за развіццё інтэлектуальнага руху ў раёне, творчых здольнасцяў і нестандартнага мыслення ў падрастаючага пакалення, выхавання культуры асобы і ў сувязі з 15-гадовым юбілеем.

А.РУЖЫН

У краіне ў гэтыя дні праходзіць дабрачынная акцыя “НАШЫ ДЗЕЦІ”. Яе мэта — падарыць навагодні настрой кожнаму дзіцяці. Праводзяцца такія мерапрыемствы і ў нашым раёне:

Старшыня райвыканкама Іван Пятровіч МУХА пабываў на навагоднім свяце ў Чэрвеньскім сацыяльна-педагагічным прытулку ў Смілавічах. Ад райвыканкама ён падарыў прытулку халадзільнік. Навагоднія падарункі дзеткам прадаставіў Мінскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

* * *

Вучні Руднянскай школы на працягу месяца збіралі мяккія цацкі і прылады для малявання. Удзельнічалі ў акцыі і настаўнікі. Напярэдадні Новага Года вялікую скрынку з сабранымі падарункамі школа перадала ў Смілавічы, дзецям з сацыяльна-педагагічнага прытулку.

* * *

У Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі пабывалі валанцёры з Хутарскай школы. Яны ўдзельнічалі ў навагоднім свяце сумесна з выхаванцамі Цэнтра, іх бацькамі і членамі семьяў. Свята ўпершыню адбывалася ў новым будынку, які нядаўна адрамантавалі. Падарункі выхаванцы атрымалі ад Беларускага дзіцячага фонда, райкама прафсаюза аддзела адукацыі і Евангелістскай царквы.

* * *

У дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы таксама пабывалі хутарскія школьнікі-валанцёры. Яны падрыхтавалі невялікае выступленне — спявалі навагоднія песні, чыталі вершы, танцавалі. Разам са старшынёй раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонда Святлана Буцявіцкай валанцёры перадалі 27-мі хворым дзеткам падарункі ад Дзіцячага фонда.

Ларыса АСАНОВІЧ, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама

* * *

Для дзяцей-інвалідаў і для дзяцей са шматдзетных сем’яў Чэрвеня і раёна мы правялі святы «Навагоднія прыгоды». Падарункі набылі за кошт спонсарскіх сродкаў. Грашыма дапамаглі ООО «СТФ-Мантаж», ЧТУП «Червеньстроймаркет», СЗАО «Ветсервіс-Плюс», ЗАО «Тэхніка і камунікацыі», ООО «Альфадрев», фермерскія гаспадаркі «Ладуцька» і «Гарадзішча-Агра». За кошт спонсараў мы набылі і падарункі для дзетак Валевачоўскага дзіцячага садка.Салодкія узнагароды дасталіся траім юным пераможцам конкурсу на лепшую цацку для навагодняй ёлкі. Заахвочвальныя сувеніры мы ўручылі і дзеткам з сацыяльна-педагагічнага цэнтра, якія таксама ўдзельнічалі ў конкурсе.

Некалькі пераднавагодніх дзён за сімвалічную плату праводзілі навагоднія віншаванні на даму і гульнёвыя трэнінгі для маленькіх дзяцей.

Людміла ШАРКОВА, дырэктар Чэрвеньскага тэррытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугроўвання насельніцтва

 

Прафсаюзы — дзецям. Райкам прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў далучыўся да традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы — дзецям». Як паведаміла старшыня гэтай арганізацыі Ганна Аўласенка, за кошт прафсаюзных сродкаў для дзяцей работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў набылі каля 500 навагодніх падарункаў на суму больш за 23 мільёны рублёў. Акрамя таго, у рамках згаданай акцыі быў наладжаны ранішнік для дзяцей работнікаў Чэрвеньскага тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, юныя ўдзельнікі якога таксама атрымалі прафсаюзныя падарункі.

 

ЗАПРАШЭННЕ. Напярэдадні Новага года ў Мінску адбылася выстава малюнкаў і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і ўдзельнікаў агляду-конкурсу дзіцячага малюнка «Край мой, Белая Русь», які ладзіў ў рамках Міжнароднага года лясоў абкам прафсаюза работнікаў лесу. Пасля яе бацькі разам з дзецьмі наведалі навагодняе прадстаўленне ў Рэспубліканскім Палацы прафсаюзаў. З нашага раёна ў Мінск запрасілі ўдзельніка агляду-конкурсу, пяцікласніка чацвёртай чэрвеньскай школы Лёшу Калько, тата якога, Аляксандр Анатольевіч, працуе галоўным інжынерам Чэрвеньскага лясгаса.

 

УШАНАВАННЕ. Цырымонія ўшанавання лепшых лёгкаатлетаў Беларусі і іх трэнераў па выніках 2011 года прайшла ў манежу Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Лаўрэатам у намінацыі «Камандай года» названа жаночая эстафетная каманда 4х400 метраў, у складзе якой разам з Ганнай Ташпулатавай і Юльяна Юшчанкай выступаюць выхаванкі чэрвеньскай школы лёгкай атлетыкі сёстры Святлана і Ілона Усовічы. Сёлета яна заняла 6 месца на чэмпіянаце свету.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *