Общество

Мікалай Дзержановіч
Валерый Пачасуй

Сучаснае жыццё немагчыма   ўявіць без аўтамабільных дарог, ад якасці якіх  залежыць камфорт і небяспека чалавека. І усе мы, удзельнікі  дарожнага руху, аўтамабілісты, пасажыры, ацэньваем вынікі працы дарожнікаў. Гэта  накладае  асаблівую адказнасць на кожнага з іх: захоўваць  і забяспечваць  у належным стане сетку дарог.  На абслугоўванні дарожнай галіны нашага раёна — ДРБУ-121 — 597 кіламетраў дарог мясцовага прызначэння, а з сакавіка мінулага года дабавілася яшчэ і 198 кіламетраў вуліц сельскіх населеных пунктаў. Задача калектыву —  не толькі падтрымліваюць  іх у належным стане, але  своечасова і якасна праводзіць рамонт, грэйдзіраванне, падсыпку. І, нягледзячы на недахоп фінансавых сродкаў, транспартных адзінак, работнікі прадпрыемства з гэтымі  задачамі  паспяхова спраўляюцца.  Асаблівай стараннасцю, прафесіяналізмам вызначаюцца  дарожныя рабочыя Валерый Пачасуй (на здымку) і Віктар Палячкоў, вадзіцелі Сяргей Кацько і Васіль Давідовіч, экскаватаршчык Аляксандр Сабалеўскі, трактарыст Мікалай Дзержановіч (на здымку), машыніст асфальтаўкладчыка Сяргей Ткачэўскі, эканаміст Тамара Кочава, майстар Васіль Чысты, інжынер па нарміраванню працы Галіна Брыкач.   Іх, а таксама ўвесь калектыў арганізацыі, ветэранаў, што яшчэ працуюць, і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, адміністрацыя  і прафкам ДРБУ-121 віншуюць са святам, шчыра дзякуюць за працу,  адказнасць і  вернасць  сваей прафесіі. Жадаюць здароўя, дабрабыту, поспехаў  у нялегкай, але вельмі неабходнай для эканомікі і жыхароў раёна справе. 

 

 

Л.Цітаўка

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *