У СМІЛАВІЧАХ ЗАКЛАЛІ НОВЫ ХРАМ

Общество

Плашч чырвоны, нібыта агонь.

Сімвал мужнага, вечнага свята.

Да нябёс уздымаецца конь,

І кап’ё пераможна ўзнята!

Менавіта так паказана выява перамогі Святога Георгія над злом у выглядзе змея на многіх старажытных і сучасных іконах. Ён стаў адным з любімых у народзе святых. Смілавіцкі храм у гонар Святога Перамаганосца Георгія быў першым на Чэрвеньскай  зямлі. З 1991 года па сённяшні дзень яго настаяцель айцец Валяр’ян клапоціцца аб адраджэнні духоўнасці, веры праваслаўнай у нашым краі. У суботу 22 кастрычніка адбылася закладка новага храма, якую праводзіў епіскап Барысаўскі Веніамін, вікарый Мінскай епархіі разам з духавенствам Чэрвеньскай акругі і значнай  колькасцю вернікаў. Благаславіўшы  прысутных, Уладыка сказаў: «Старэюць не толькі людзі, але і храмы. Узнясем жа разам нашы малітвы да Госпада, каб Гасподзь благаславіў гэтае месца, каб храм новы стаў упрыгожваннем  пасёлка; каб людзі знаходзілі дарогу да храма і ў агульнай царкоўнай малітве чэрпалі духоўныя сілы для ўдасканальвання душ сваіх, для тварэння дабра і праўды Божай.  Перад намі стаіць вялікая задача, але з Божай дапамогай, агульнымі намаганнямі, усім мірам — мы верым — вырашым гэтую задачу.»

Узнясём жа малітвы да Бога,

Каб паслаў нам сваю благадаць.

І да новага храма дарога

Шлях да Неба магла паказаць!

 

Наталля Сівак, в. Заполле. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *