Настаўнік. Пісьменнік. Лаўрэат літаратурнай прэміі.

Люди и судьбы

Напярэдадні Дня настаўніка адметная падзея адбылася ў жыцці выкладчыка хіміі і біялогіі Вайнілаўскай базавай школы, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзя Пятровіча Аўласенкі. У Мінску на ўрачыстай цырымоніі абвяшчэння пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу сталічнай вобласці сярод васьмі лаўрэатаў у чатырох намінацыях шчыра віталі і яго.

Генадзь Пятровіч прызнаны лаўрэатам ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура» за кнігі «Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак» і  «Удивительные приключения маленького Ветерка из вентилятора».  Першая з іх выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», другая — у выдавецтве «Літаратура і мастацтва».

Дыплом  Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўручыў Генадзю Пятровічу намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Шчэцька. Ён запэўніў літаратараў, што кіраўніцтва Мінскай вобласці і надалей будзе надаваць вялікае значэнне духоўнай і выхаваўчай дзейнасці пісьменнікаў Міншчыны.

А.РУЖЫН. Фота Эмы МІКУЛЬСКАЙ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *