18 верасня 1923 года горад Ігумен быў перайменаваны ў Чэрвень

Общество

Гэтаму папярэднічала   вызваленне 9 чэрвеня 1920 года Чырвонай Арміяй Ігумена ад белапалякаў. У той дзень на плошчы адбыўся мітынг. У вызваленні нашага горада прымаў удзел 8-ы кавалерыйскі эскадрон. Пасля ён базіраваўся ў Бабруйску і падтрымліваў шэфскія сувязі з мясцовым насельніцтвам.

Праз тры гады на ўрачыстым мітынгу з нагоды вызвалення ў чэрвені месяцы Ігумена ад белапалякаў была прынята пастанова аб перайменаванні г.Ігумена ў г.Чэрвень. Неўзабаве яна знайшла сваё практычнае ажыццяўленне.

18 верасня 1923 г. Прэзідыум Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР прыняў пастанову, дзе адзначалася: «Перайменаваць горад Ігумен у горад Чэрвень, аб чым паведаміць вышэйстаячым органам Саюза ССР». Ігуменскі павет стаў Чэрвеньскім паветам. 17 ліпеня 1924 года другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання сваім рашэннем ліквідавала існуючы адміністрацыйны падзел рэспублікі на губерні, паветы, воласці і вызначыла новае дзяленне — на акругі, раёны і сельсаветы. Чэрвень стаў цэнтрам раёна і ўвайшоў у склад Мінскай акругі.

Першымі старшынямі Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта былі Ф.К.Жук (1924), Ф.М.Шчацько (1926), Лібман (1927), Ананавіч, Буткевіч (1928), Шамецька (1929).

У Дзяржаўным архіве Мінскай вобласці захаваліся асабістыя картачкі пер-шых членаў раённага выканаўчага камітэта. Вось звесткі пра некаторых з іх:

Жук Фёдар Кірылавіч, 1889 г.н., галоўны занятак — рабочы-шахцёр, адукацыя ніжэйшая, член КПБ з 1919 года. Пасада, якую займаў у выканкаме, — старшыня. У Чырвонай Арміі не служыў. Па нацыянальнасці беларус.

Шчацько Феафіл Мінавіч, старшыня райвыканкама, адукацыя дамашняя, па прафесіі чыгуначнік. Да рэвалюцыі адзін год сядзеў у турме і два гады знаходзіўся ў ссылцы за палітычную ненадзейнасць, член КПБ з 1917 года.

Ганчарык Вікенцій Канстанцінавіч — камандзір батальёна 5-га стралковага палка, беларус, закончыў Ігуменскае вышэйшае пачатковае вучылішча. У старой арміі служыў два гады ў званні паручніка. У Чырвонай Арміі за 6 гадоў і 9 месяцаў прайшоў службу ад чырвонаармейца да каман-дзіра палка, беспартыйны, у выканкам абраны ўпершыню.

Зіневіч Малання Рыгораўна, нарадзілася ў в. Драхча, удава, член выканкама, член Дамавіцкага сельсавета, непісьменная, сацыяльнае становішча — чатыры дзесяціны зямлі.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *