«Колас — у першай лiзе!»

Спорт

Чэмпіянат Мінскай вобласці па футболу.

2 ліга. 13 тур.

«Колас» (Чэрвень) — «Валожын-2010» — 2:0.

Чэрвень. Гарадскі стадыён. 10 верасня. Пахмурна. 18 градусаў. 80 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Аладка, Жданок, Качановіч, Камісаранка, Суша, Канцур, Ліпніцкі, Прытыка (Шалабнёў, 62), Шмідаў (Канашэвіч, 73), Дзяніс Трапашка.

Галы ў «Коласа»: Дзяніс Трапашка (38), Ігар Шмідаў (60).

Надзея памірае апошняй… Менавіта так можна было коратка ахарактарызаваць становішча, у якім апынуўся «Колас» перад заключным матчам чэмпіянату. Здавалася б, наша каманда, недаравальна разгубіўшы ачкі ў апошніх турах, страціла ўсе рэальныя магчымасці заняць другое месца ў турнірнай табліцы, якое дае права на наступны год гуляць у першай лізе спаборніцтваў. Але ў мінулую нядзелю  ФК «Крупкі»  неспадзявана  выйграў на сваім полі ў нясвіжскіх «Медпрэпаратаў» — 2:0, і тым самым пакінуў «Коласу» тэарэтычныя шанцы на запаветную пуцёўку. У справаздачным матчы чэрвеньцам трэба было абавязкова перамагаць і спадзявацца на малаверагоднае. А менавіта на тое, што ФК «Крупкі» дома саступіць ФК «Капыль»…

Што і казаць, перамогі ў гэтым сезоне даваліся нашым футбалістам цяжка. Гульня з валожынцамі не стала выключэннем. Шмат папацець давялося ігракам, пакуль на зыходзе першага тайма Дзяніс Трапашка не ўвасобіў намаганні каманды ў гол — 1:0.

Праз 15 хвілін пасля перапынку «Колас» падвоіў лік (вызначыўся Ігар Шмідаў), але спакою ні чэрвеньцам, ні іх адданым балельшчыкам не было амаль да самага фінальнага свістка. Госці не хацелі саступаць і раз-пораз рабілі вылазкі да нашых варот. Аднак  галкіпер і трэнер «Коласа» Аляксандр Курыловіч гуляў бездакорна.

Словам, чэрвеньцы давялі матч да перамогі. А што ў Крупках? Там, як высветлілася, перамаглі… капыляне — 4:1! У выніку «Колас» па паказчыку «сустрэчы паміж сабой» (1:0 на карысць «Коласа» ў Крупках і 2:2 — у Чэрвені) апярэдзілі ФК «Крупкі» у турнірнай  табліцы і занялі другое месца ў другой лізе чэмпіянату Міншчыны. Прывітанне, першая ліга!

ВЫНІКОВАЕ СТАНОВІШЧА КАМАНД

Каманда                Г              В             Н             П             М               А

«Беразіно»                            10            7              1              2              19-12      22

«Колас»                                  10            4              3              3              15-13      15

ФК «Крупкі»                           10            4              3              3              22-12      15

«Медпрэпараты»                  10            4              2              4              22-19      14

ФК «Капыль»                         10            4              1              5              19-22      13

«Валожын-2010»                   10            1              2              7              6-25         5

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *