Гістарычны календар Чэрвеньшчыны

Общество

Верасень

11 верасня 1890 года ў в.Старына нарадзіўся беларускі мовазнаўца Шатэрнік Мікалай Васільевіч, аўтар «Краёвага слоўніка Чэрвеньшчыны» (1929 г)

Верасень 1922 года — адчынена 2-я Ігуменская сямігадовая школа.

18 верасня 1923 года г.Ігумен перайменаваны ў г.Чэрвень.

20 верасня 1937 года ў в. Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага раёна нарадзіўся беларускі гісторык, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, доктар філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук, віцэ-старшыня Маскоўскага рэгіянальнага аб»яднання беларусістаў, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Каўка Аляксей Канстанцінавіч.

20 верасня 1942 года арганізаваны партызанскі атрад «Перамога» з партызан, выдзеленых з атрада «Бальшавік» і жыхароў Чэрвеньскага раёна.

26 верасня 1954 года адкрылася раённая сельскагаспадарчая выстава, у якой прымалі ўдзел больш за 200 перадавікоў сельскай гаспадаркі.

Верасень 1993 года. У г.Чэрвені пачаў дзейнічаць касцёл.

1 верасня 1996 года. У г.Чэрвені на базе СШ№1  адкрыта беларуская гімназія.

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *