Хроніка палявых работ

Общество

Паводле звестак райсельгасхарчу на чацвер, зерневыя і зернебабовыя ў гаспадарках раёна ўбраны на 23806 гектарах, што складае 93,9 працэнта ад неабходнага. Валавы збор збожжа складае 80418 тон пры сярэдняй ураджайнасці 33,8 цэнтнера з гектара.

Азімы рапс пасеяны на 5170 гектарах, што складае 93 працэнты ад плана. Завяршылі яго сяўбу ў ААТ «Валевачы», «Раванічы» , «Краснадарскі», «Лядзенскі», КСУП «Ганута-Агра», ПСГ «Дамавіцкі», філіялах «Аграбокс», «Аграбуд», «Новыя Зелянькі» і «Велікаполле», эксперыментальнай базе «Натальеўск» і аграрным каледжы.

У раёне ўзарана 8614 гектараў глебы пад сяўбу азімых — 39 працэнтаў ад неабходнага. На 62 працэнтах палеткаў выканалі гэты від работ у СВФ «Аграбуд», на 60 — у ПСГ «Дамавіцкі».

Па звестках на чацвер, 23 экіпажы збожжаўборачных камбайнаў гаспадарак раёна перасягнулі тысячны рубеж намалоту збожжа. Надрукаваны ў мінулым нумары «Раённага весніка» спіс тысячнікаў папоўнілі Аляксандр Абрамчык і Андрэй Жураў з ААТ «Лядзенскі», Генадзь і Вадзім Лепешы з ПСГ «Дамавіцкі», а таксама Мікалай Забайловіч і Антон Сязончык, Андрэй Кушнер і Іван Тарасаў з ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс».

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *