ІМ ПАКАРЫЎСЯ ТЫСЯЧНЫ РУБЕЖ

Аграрный сектор

Дзевятнаццаць экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў гаспадарак Чэрвеньшчыны перасягнулі тысячны рубеж намалоту збожжа. Узначальваюць спіс два камбайнавыя экіпажы з СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон: Андрэй Пятруша і Аляксандр Лях на камбайне «КЗ-14» намалацілі 1562,6 тоны збожжа, Юрый Жарабцоў і Яўген Сасункевіч на «ДОНе-1500» — 1504,1 тоны.

У ліку тысячнікаў — Вадзім і Вячаслаў Яўжэнкі з гэтай жа гаспадаркі, тры экіпажы камбайнераў з філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» — Аляксандр Русак і Аляксей Катлінскі, Юрый і Аляксей Яблакавы, Генадзь Корык і Дзяніс Валенчыц, тры экіпажы з філіяла «Новыя Зелянькі» — Андрэй Красоўскі і Максім Сасункевіч, Міхаіл Кудзін і Юрый Качан, Любамір і Дзмітрый Сергіені, а таксама Юрый Чыбісаў і Ала Няхай, Валерый і Ганна Свірыдовічы з сельгаспрадпрыемства «Ганута-Агра», Пётр Козел і Юрый Пасік, Віталь Манулік і Дзмітрый Кадун з ААТ «Краснадарскі», Віталь Вялічка і Арсеній Лугоўскі з ААТ «10 з’езд Саветаў», Сяргей Сасункевіч і Сяргей Барташэвіч з ААТ «Раванічы», Леанід Савіч і Антон Коўган з эксперыментальнай базы «Натальеўск», Сяргей Пілецкі і Сяргей Калесніковіч са Смілавіцкага аграрнага каледжа, Віталь Карпенка і Мікалай Мажароўскі з ААТ «Лядзенскі», Станіслаў і Сяргей Баброўскія з ПСГ «Дамавіцкі».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *