А Я ЎСЁ ЧАКАЮ…

Общество

Я прарабіла 26 гадоў у калгасе. Спачатку — імя Леніна, пасля яго далучылі да «10 з’езда Саветаў». Адтуль і на пенсію пайшла. Жыву ў кватэры, якая належыць калгасу, непрыватызаванай. Трэба было рабіць рамонт столі. Тагачасны старшыня калгаса Толкач Анатоль Вікенцьевіч прыязджаў з прарабам. Апрача ўсяго іншага, замяралі вокны (4 штукі), якія трэба мяняць. А затым… То сяўба, то ўборка ўраджаю ў гаспадарцы, закладка сенажу… Я ўсё гэта разумела… Што не было часу займацца рамонтам маёй кватэры. А калі і быў прамежак вольны, дык нічога не рабілі. Затым змяніўся старшыня. Прыйшоў да нас Патыла Васіль Рыгоравіч. Я яго нават у вочы не бачыла. Калі ў мяне здарылася пазалетась бяда — абвалілася столь, я напісала на яго імя дзве заявы. Але да мяне ніхто не прыехаў. Сёлета 11 ліпеня я звярнулася ў райвыканкам — да намесніка старшыні райвыканкама Жанны Церан. Яна паабяцала, што будзе створана камісія па вывучэнні маёй сітуацыі. А прыехаў да мяне толькі старшыня Кліноцкага сельвыканкама Сурага Васіль Аляксандравіч. А я чакала, што хаця б зараз завітае Патыла, паглядзіць, якая абстаноўка. У мяне двое дзяцей, 15 і 17 гадоў, дачка і сын… Я ж не магу пакласці іх на адным ложку спаць…
18 ліпеня я зноў звярнулася ў райвыканкам. Мне параілі 27 ліпеня прыйсці на прыём да старшыні Івана Пятровіча Мухі. Я, канешне, прыйду. Але пераканаўча прашу рэдакцыю дапамагчы, каб да мяне прыехаў кіраўнік гаспадаркі Патыла. Чаго ён баіцца маёй хаты?!
Не хачу я адразу пакуль звяртацца вышэй. Думаю, што гэтую праблему можна вырашыць у сваім раёне, сіламі сваёй гаспадаркі. Хачу, каб да мяне прыехалі і паглядзелі, што нарабілася. Словамі не апісаць, гэта трэба бачыць… А я яшчэ і ўнучку гадую, 2 гады. Дык я ж не магу гэтае дзіця трымаць, як сабачанё, у адным пакоі. А даводзіцца. Мы яе баімся пускаць туды, дзе столь абвалілася. І ў зале праз месяц-другі можа столь абваліцца… І што тады будзе — не ведаю! Дык можна ж зараз хаця б што-небудзь зрабіць! Я ў хаце ўсё рабіла — і бяліла, і фарбавала, і клеіла… Усё рабіла, што ў маіх сілах. Ніколі нікога не прасіла… А тут жа сама рады не дам… Ужо два гады, як на пенсіі, хварэю…
Выгадвала я восем дзяцей — чатыры дачкі, чатыры сыны. Трох мужоў пахавала… Апошні ўжо шэсць гадоў як памёр… Шаснаццаць год адбыла ў Іваніцкім Доме фальклору на сцэне. Выступала за раён, атрымлівала граматы, прэміі. І па тэлевізары паказвалі, і ў «раёнцы» пісалі… А як здарылася бяда, на мяне ўсе забыліся.

Наталля КОРЗУН, в.Іванічы



2 комментария по теме “А Я ЎСЁ ЧАКАЮ…

  1. я тоже не надеюсь что мне достанется бесплатно квартира, буду покупать за свои деньги…. и ремонт буду делать тоже сам, да и там где сейчас живу ремонт ни на кого не перекладываю…
    странно конечно такие статьи читать, просто непривычно…

  2. А я живу в квартире, которую купил за свои деньги. Никто мне не собирается ничего ремонтировать. Либо сам, либо нанимаю.
    У людей странная психология — дайте бесплатно квартиру, потом бесплатно ремонтируйте. Восемь взрослых детей у человека — потолок ей, видите, должны бесплатно ремонтировать…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *