Агульныя намаганні ўвасобіліся ў сучаснае аблічча плошчы

Общество

Жыхары Чэрвеня і частыя яго наведвальнікі з прыемнасцю адзначаюць станоўчыя змены, якія адбываюцца апошнім часам у добраўпарадкаванні нашага раённага цэнтра. Гэта яскрава бачна па абноўленых вуліцах Мінскай, Барыкіна, Мікалая Зяневіча, парку адпачынку, скверу на плошчы Свабоды.tc «Жыхары Чэрвеня і частыя яго наведвальнікі з прыемнасцю адзначаюць станоўчыя змены, якія адбываюцца апошнім часам у добраўпарадкаванні нашага раённага цэнтра. Гэта яскрава бачна па абноўленых вуліцах Мінскай, Барыкіна, Мікалая Зяневіча, парку адпачынку, скверу на плошчы Свабоды.«

Распавядае намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву і жыллёва-камунальнай гаспадарцы Мікалай Канапака:

— У адправеднасці з даручэннем старшыні райвыканкама Івана Муха сёлета 19 сакавіка распачалі рэканструкцыю і добраўпарадкаванне плошчы. Праект гэтых работ распрацаваў архітэктар-дызайнер з Мінска. Аплаціў праект генеральны дырэктар завода “Мінскжалезабетон” Іосіф Аляксеевіч Пархуціч. Сельскагаспадарчы філіял прадпрыемства знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна, і завод такім чынам унёс грашовы ўклад у добраўпарадкаванне раённага цэнтра.

Работы выконвалі пераважна працоўныя калектывы Чэрвеня. Кожнаму было пазначана, што неабходна зрабіць і да якога тэрміну. Найперш знялі і вывезлі асфальта-бетоннае пакрыццё. Яно мела ўжо непрыглядны выгляд. Давялося ўбраць яго больш як 500 кубоў. Увесь гэты груз завезлі на асфальтавы завод. Праз пэўны час тут яго перапрацуюць на гранулят і затым будуць выкарыстоўваць на ямачным рамоце вуліц.

Плошча займае 3600  квадратных метраў. Шмат давялося завезці сюды пяску. Плітку і іншыя будаўнічыя матэрыялы набывалі на заводзе “Мінскжалезабетон”.

Важкі ўклад у добраўпарадкаванне плошчы ўнеслі калектывы ПМК-8, ПМС, ПМК-237, жыллёва-камунальная гаспадарка, РБУ і ДРБУ-121.

Адначасова вялі рэканструкцыю і добраўпарадкаванне вуліцы Ленінскай, узводзілі летні амфітэатр. Устанавілі амфітэатр літаральна за два тыдні. У гэтым вялікую дапамогу нам аказалі камерцыйныя арганізацыі, якія зарэгістраваны ў раёне. У прыватнасці, ААТ РУМ “Спецмантаж”. Намаганнямі гэтага таварыства былі выраблены канструкцыі і зманціраваны амфітэатр. Сцэну рабілі рабочыя ПМК-237, добраўпарадкаванне — ПМК-8 і іншыя арганізацыі Чэрвеня.

Cпонсарскую дапамогу аказалі: кіраўнік размешчаных на тэрыторыі раёна філіялаў СП ”Унібокс” ААТ Русак Сяргей Рыгоравіч, ААТ “Клінокбуд” Дадалка Аляксандр Васільевіч, “СТФ-Мантаж” Гундар Андрэй Сяргеевіч.

Усяго на рэканструкцыі і добраўпарадкаванні плошчы выкарыстана 530 мільёнаў рублёў.

Цяпер на чарзе добраўпарадкаванне вуліцы Гарбачова.

 

Занатаваў А.РУЖЫН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *