Аператыўныя навіны

Общество

Выхад на раўнаважны абменны курс беларускага рубля ва ўсіх сегментах валютнага рынку магчымы ў бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ.

Расказваючы аб эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, кіраўнік урада адзначыў, што эканоміка працуе ўстойліва, расце колькасць рабочых месц. «Так, мы перажываем некаторыя цяжкасці на валютным рынку, але, лічу, што ўсе гэтыя пытанні будуць урэгуляваны».

 

На ўсіх сегментах унутранага валютнага рынку Беларусі прыпынілася развіццё негатыўных тэндэнцый. Аб гэтым сведчыць маніторынг сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

Нацбанк сумесна з урадам Беларусі прадаўжае прымаць паслядоўныя меры, накіраваныя на стварэнне перадумоў для стабілізацыі сітуацыі і аднаўленне канверсоўнасці нацыянальнай валюты ў поўным аб’ёме, адзначылі ва ўпраўленні.

Інфляцыя ў Беларусі ў студзені-чэрвені 2011 года склала 36,2 працэнта. Аб гэтым паведамілі  ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў чэрвені ў параўнанні з маем склаў 108,6 працэнта. Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе інфляцыю да канца года на ўзроўні 33-39 працэнтаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад урадам краіны на нарадзе па актуальных пытаннях эканомікі паставіў задачу не дапусціць скачкападобнага росту цэн.

У Беларусі ў 2011 годзе ўсе жадаючыя атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля будуць імі забяспечаны. Аб гэтым паведаміў  журналістам віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін. Цяпер у Беларусі стаяць у чарзе на атрыманне ўчасткаў для будаўніцтва жылля 91 тыс. грамадзян. З іх 35,1 тысячы  аформілі або завяршаюць афармленне ўчасткаў. Яшчэ 55,6 тыс. грамадзян пакуль не забяспечаны ўчасткамі. З гэтай колькасці 46 тыс. грамадзян хочуць атрымаць участкі ў Мінскай вобласці.

Віцебск зноў прымярае на сябе мантыю сталіцы мастацтваў і сустракае ХХ Міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску». Урачыстае адкрыццё фестывалю прайшло 8 ліпеня на сцэне Летняга амфітэатра.  Амаль 5 тыс. гасцей з 27 краін свету прымаюць удзел у 20-м форуме мастацтваў. У праграме «Славянскага базару» заяўлены амаль 70 творчых праектаў. ХХ Міжнародны фестываль мастацтваў захавае традыцыйную структуру, але напоўніць яе новым зместам.

Паводле паведамленняў БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *