На Чэрвеньшчыне літоўская дэлегацыя ўшанавала памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій

Общество


Памінальная акцыя прайшла ва ўрочышчы Цагельня. На ёй прысутнічалі Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літоўскай Рэспублікі Эдмінас Багдонас, намесніца Старшыні Сейма Віргінія Балтрайцене і іншыя.

Нагадаем, што ў гэтым месцы 26 чэрвеня 1941 года былі забітыя вязні, якіх прыгналі ў Чэрвень з мінскай турмы. Яны былі розных нацыянальнасцяў — беларусы, літоўцы, палякі і іншыя. Некаторым удалося выратавацца і распавесці пазней у сваіх успамінах пра гэтую жудасную трагедыю.

Літоўцы ўсклалі кветкі да помніка, месц захаванняў і запалілі лампадкі ў памяць аб загінуўшых.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *