Лепшыя сярод прадпрымальнікаў

Общество

Больш за сто суб’ектаў гаспадарання нашай вобласці нядаўна змагаліся за  званне «Лепшы прадпрымальнік  2010 года». Па выніках  фінансава-гаспадарчай дзейнасці пераможцамі  сталі 17 арганізацый у 16 намінацыях і 22 прадстаўнікі бізнесу — лаўрэатамі. Сярод іх — два прадпрыемствы нашага раёна. Званне лаўрэата ў намінацыі «Лепшы прадпрымальнік  у сферы грамадскага харчавання»  атрымала таварыства з дадатковай адказнасцю «Новая Славянка» (кіраўнік Міхаіл Палякоў). Таварыства з абмежаванай адказнасцю «КонтаМантаж» (кіраўнік Міхаіл Валько) прызнана ўдзельнікам у намінацыі «Лепшы прадпрымальнік у сферы будаўнічай дзейнасці». Абодва прадпрыемствы  былі ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў.

Марыя Пігуль,

вядучы спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *