Сусветнае «золата» — у чэрвеньцаў!
Выхаванцы чэрвеньскага спартыўнага клуба «Святагоръ» Таццяна Церашонак і Міхаіл Пятроўскі заваявалі залатыя медалі на чэмпіянаце свету сярод юніёраў па тайландскім боксе, які завяршыўся днямі на востраве Лангкаві ў Малайзіі. Рыхтаваў нашых спартсменаў да сусветных спаборніцтваў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Яўген Дабратворскі. Падрабязнасці — у адным з наступных нумароў «Раённага весніка». Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара
Продолжить чтение