СЛУП ЗАМЯНІЛІ…

Увагу многіх нашых чытачоў прыцягнуў незвычайны аповед Галіны Цумаравай з вёскі Стары Пруд пра дзятла, які замест сухадрэвіны ў лесе аблюбаваў… драўляную электрычную апору і выдзеўб там два дуплы. Пра гэта распавядалася на старонках «раёнкі» ў нумары за сёмага снежня. Жанчына хвалявалася, што цяпер, у сезон моцных вятроў, слуп уяўляе сабой рэальную небяспеку. У каментарыі […]

Продолжить чтение

ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

У нас у пасёлку Азёрны працуе жанчына. Прыгожая, мудрая, разважлівая, добрая…  Гэта фельчар-акушэр, загадчыца ФАПа Алена Галубец. Хто б ні прыйшоў, калі б ні прыйшоў на прыём — усё раскажа, пакажа, параіць. І мы так ёй верым, як можа, прафесару не паверылі б. Наша доктарка ўсіх паважае, шкадуе і любіць. Вельмі ўважліва і добразычліва ставіцца […]

Продолжить чтение

ГЭТЫ ДЗЕНЬ ЗАПОМНІЦЦА НАДОЎГА

Нядаўна пярвічная арганізацыя БРСМ нашай школы папоўнілася новымі членамі. 18 вучням 9 класа  ўручылі членскія білеты. Для мяне і маіх аднакласнікаў гэты дзень запомніцца назаўсёды. Яшчэ з раніцы ўсе вельмі хваляваліся, з нецярпеннем чакалі хвалюючага моманту. І вось ен настаў.  На сцэну выходзіць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Яўгенія  Марозава. Яна распавядае пра тое, што […]

Продолжить чтение

ЯК ЗРАБІЦЬ, КАБ ДАРОГІ БОЛЬШ БЯСПЕЧНЫМІ СТАЛІ?

О, гэтыя паказчыкі паваротаў! Колькі разоў яны падманвалі пешаходаў і з’яўляліся прычынай наезду на іх! Прынамсі, я не аднойчы на свае вочы бачыла, як машыны, што праязджалі праз гэтае перакрыжаванне па вуліцы Луначарскага, загадзя паказвалі правы ці левы паварот і… спакойна ехалі прама, не зніжаючы хуткасці! Гэта значыць, што калі б пешаход памкнуўся б пераходзіць […]

Продолжить чтение

Майстар-клас у «Раённым весніку»

Апошнім часам усё больш увагі з боку  дзяржавы ўдзяляецца  рабоце рэгіянальных  газет. У прыватнасці,  павышэнню іх ідэалагічнага ўздзеяння, паляпшэнню   інфармацыйнага і тэматычнага зместу, актуальнасці, аператыўнасці,  знешняму выгляду і дызайну.  Каб дапамагчы ў гэтым мясцовай прэсе галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне Мінаблвыканкама сумесна з Міністэрствам інфармацыі і Беларускім саюзам журналістаў  вырашыла актывізаваць работу  ў рэгіёнах. У планах — […]

Продолжить чтение

МАРЫ ЗБЫВАЮЦЦА…

Калі я фатаграфавала адзінаццацікласнікаў Валевачоўскай школы на ўроку беларускай мовы і літаратуры, які вяла настаўніца Таццяна Рыгораўна Лугоўская (на здымку), яны выказалі жаданне патрапіць на першую старонку «Раённага весніка». Выпускнікі! Вашы мары збываюцца! Нездарма ж кажуць, што пад Новы год пажадаеш, усё спраўдзіцца. І гэта толькі першы крок у ажыццяўленні вашых планаў, якімі вы шчодра […]

Продолжить чтение

«НЕЎПІВАЕМАЯ ЧАША» — У ПАДАРУНАК АД ЗЯМЛЯЧКІ

Убранства чэрвеньскай Свята-Мікалаеўскай царквы мінулымі выхаднымі папоўнілася іконай Божай Маці «Неўпіваемая чаша», якая дапамагае людзям пазбавіцца ад п’янства. Напісала і падаравала яе храму наша зямлячка — ураджэнка вёскі Машчаліна, а зараз — жыхарка Масквы, супрацоўніца Генеральнага штаба Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Ганна Іванаўна Мяленцьева (у дзявоцтве — Касцевіч). Гэта ўжо другі яе падарунак. Летась Ганна […]

Продолжить чтение

«СВЕТЛЫЯ ГАЛОВЫ» ЗАПРАСІЛІ НА ЎРАЧЫСТАСЦЬ

Удзельнікі інтэлектуальнага праекта «Светлыя галовы», першы тур якога ўвосень ладзілі радыё «Мінская хваля» і ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, вучні СШ №4 г.Чэрвеня Аляксандр Адзінец і Дзмітрый Суконкін разам са сваім кіраўніком, педагогам дадатковай адукацыі Ірынай Вабішчэвіч заўтра возьмуць удзел ва ўрачыстасці ў г.Смалявічы. Як мяркуецца, там ушануюць пераможцаў, вучняў мясцовай раённай гімназіі Ганну Глушаніну і Антона […]

Продолжить чтение