Віктар Юшкевіч: “Вучыў ездзіць правільна, упэўнена і прыгожа”

Вадзіцелямі не нараджаюцца. Гэтай справе трэба вучыцца. І ад таго, які сустрэнецца настаўнік, у многім вызначыцца і  вадзіцельскі лёс.Не менш як дзве тысячы вадзіцеляў падрыхтавана з удзелам Віктара Лявонцьевіча ЮШКЕВІЧА за 40 гадоў яго дзейнасці ў якасці выкладчыка аўтасправы. За выдатную і плённую працу ён шматразова адначаўся Ганаровымі граматамі  Міністэрства, а таксама абласным і раённым […]

Продолжить чтение

Cваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі Чэрвеньскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Традыцыйна сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі Чэрвеньскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень далёкага 1952 года іх служба стала самастойнай структурай. Распавядае Сяргей ЕРМАЛОВІЧ — начальнік Чэрвеньскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь,  капітан міліцыі : — Сёння наша аддзяленне — гэта зладжаны, тэхнічна аснашчаны і аператыўны механізм, які гарантуе надзейную абарону […]

Продолжить чтение

Пераможцам сёмага турніра па футболу памяці трэнера чэрвеньскага «Коласа» Яўгена Вараб’я стала каманда «Супер Старз»

У мінулыя выхадныя на гарадскім стадыёне ў Чэрвені прайшоў сёмы турнір па футболу памяці трэнера чэрвеньскага «Коласа» Яўгена Вараб’я. Падчас яго быў устаноўлены рэкорд па колькасці каманд-удзельніц. На першым этапе барацьбу за пераходны кубак вялі 11 калектываў: «Супер Старз», СДЮШАР, «Энергетык», будаўнічы ліцэй і ПМК-237 з Чэрвеня, калектыў аматараў футбола і каманда сельгасліцэя са Смілавічаў, […]

Продолжить чтение

З Кітая праз Чэрвень правозілі магутную турбіну на ТЭЦ-5

Многія жыхары нашага раёна ўчора сталі сведкамі, як па Магілёўскай шашы ў накірунку Мінска рухаецца экскорт машын. Ён суправаджаў магутную  турбіну  вагой  450 тон, шырынёй 7 і вышынёй 7 метраў. Вызначаны шлях яна пераадольвала  ажно з далёкай Кітайскай правінцыі Сычюань з г. Чэнду. Спачатку вязлі яе па воднай прасторы з Тыбету, па Ціхаму акіяну, Чорнаму […]

Продолжить чтение

Раённае святкаванне Дня маці: “Іх сардэчна віталі і шчыра ўшаноўвалі”

Нават дажджлівае, пахмурнае надвор”е, якое панавала з самага рання ў гэты дзень, не сапсавала добры настрой, не патушыла яскравыя ўсмешкі  і прамяністыя погляды матуль, якіх запрасілі на заключнае раённае мерапрыемства, прысвечанае Тыдню маці. Ладзілі яго  на тэрыторыі Валявацкага сельскага Савета. Шаноўных гасцей сустрэў хлебам-соллю старшыня Валявацкага сельвыканкама Аляксандр Шыфрын, а старшыня  СПК “Валевачы” Аляксандр Малахаў,  […]

Продолжить чтение

Аб лікбезу да гімназіі – шлях настаўніцкай дынастыі

…продолжение УНУЧКА СВЯТЛАНА — А чаму ж вам захацелася стаць менавіта педагогам? — пытаюся ў Святланы Васільеўны Сапронавай. — Я з дзяцінства сябе па-іншаму і не ўяўляла, — тлумачыць яна. — Гэта, мабыць, прыроджанае. Збірала дзяцей маленькіх, якіясьці канцэрты з імі ладзіла… Брала прыклад з таты. І заўсёды ведала, што стану настаўніцай… Прычым Святлана Васільеўна […]

Продолжить чтение

Дуэт Арцёма Дзятко і Дзмітрыя Маркевіча: «Сябра + сябра = дуэт»

Нядаўна мне пашанцавала прысутнічаць на цудоўным канцэрце. Уразіў дуэт Арцёма ДЗЯТКО і Дзмітрыя МАРКЕВІЧА са Смілавіч. Вельмі прыгожа яны спявалі песню » Плачет белая берёза».  Я слухала ў захапленні! Нават узнікла пытанне, чаму хлопцаў не паказваюць па тэлевізару! Іх  выкананне выклікала ў мяне  і захапленне, і замілаванне, і павагу, і цікаўнасць, і крыху баязлівасць. Захацелася […]

Продолжить чтение

Трэцяе месца ў конкурсе “Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі” заняў Павел Шынкевіч з Чэрвеня

У панядзелак упраўленне унутраных спраў Мінаблвыканкама абвясціла вынікі конкурсу на званне «Лепшы ўчастковы інспектар міліцыі Мінскай вобласці-10». Пераможцы вызначаліся паказчыкамі ў прафесійнай дзейнасці і фізічнай падрыхтоўцы. Трэцяе месца ў гэтым конкурсе конкурсе прысуджана ўчастковаму інспектару Чэрвеньскага раённага аддзела ўнутраных спраў лейтэнанту Паўлу Шынкевічу. Яму даручаны адзін з вялікіх па тэрыторыі  і колькасці насельніцтва ўчастак — […]

Продолжить чтение

Мы ганарымся нашым пляменнікам

З прыемнасцю прачытала ў  “раёнцы” за 18 верасня пра свайго пляменніка Андрэя Барбука, які працягвае сямейную традыцыю: ён з”яўляецца лесаводам у трэцім пакаленні. Яго дзед, Барбук Зміцер Якаўлевіч працаваў лесніком. Гэта брат майго бацькі Барбука Пятра Якаўлевіча, які быў знатным кавалём у калгасе “Перамога”. Ён умеў рабіць сярпы для жанчын нават на левую руку. Дзядзька […]

Продолжить чтение

Ад лікбезу да гімназіі – шлях настаўніцкай дынастыі

Паяднанасць роду, як вядома, праяўляецца не толькі ў прыязных сустрэчах розных пакаленняў, стасунках, тэлефанаваннях, агульных святкаваннях і падтрымцы ў сумныя моманты, а і ў агульнасці думак, поглядаў, у абранні адной прафесіі, адной справы жыцця. Відаць, прызванне і сапраўды перадаецца на генным узроўні. Інакш чым яшчэ можна патлумачыць, што ў маленстве дзеці заяўляюць пра свой намер […]

Продолжить чтение