Міні-футбол: у Чэрвені адбыліся адборачныя спаборніцтвы чэмпіянату ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама

Актуальное Спорт

Барацьбу за адзіную пуцёўку ў фінал спаборніцтваў ў спартыўным комплексе “Ігумен” вялі каманды Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Бярэзінскага РАУС і Жодзінскага ГАУС.

Футбалісты нашага раённага аддзела ўнутраных спраў на старце турніру разграмілі сапернікаў з Бярэзінскага РАУС – 17:0 (па чатыры мячы забілі Аляксандр Рашэтнік і  Дзяніс Ісаенка, па тры –Аляксей Юдо і Уладзімір Хурсік, па аднаму – Уладзімір Мажароўскі, Максім Андросаў і Ягор Ваяводзін).

У другім матчы яны перамаглі каманду Пухавіцкага РАУС –  7:4 (па два мячы забілі ў чэрвеньцаў Аляксей Юдо, Уладзімір Хурсік і Ягор Ваяводзін, адзін – Дзяніс Ісаенка), а напрыканцы саступілі Жодзінскаму ГАУС – 0:3.

У фінал выйшлі жодзінцы.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *