Хто. Што. Дзе. Калі: топ-5 падзей тыдня на Чэрвеньшчыне

Актуальное Общество

ЛЕПШЫЯ Ў САЦЫЯЛЬНАЙ СФЕРЫ

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага райвыканкама заняло першае месца ў абласным галіновым сацыяльна-эканамічным спаборніцтве за 2022 год.

Яно ж прызнана лепшым на Міншчыне у намінацыі «За актыўную работу па ўцягненню ў працоўную дзейнасць не занятых у эканоміцы грамадзян». Чэрвеньскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў стаў першым сярод стацыянарных устаноў вобласці, а Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – у конкурсе на званне «Лепшы дом-інтэрнат». Акрамя таго, абедзьве гэтыя сацыяльныя ўстановы адзначаны дыпломамі ў асобных намінацыях.

У ЛЯСГАСЕ – НОВЫ КІРАЎНІК

Загадам міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь з 7 сакавіка дырэктарам Чэрвеньскага лясгаса прызначаны Аляксандр Лабынцаў.

Ён нарадзіўся ў 1988 годзе ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Скончыў БДТУ па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка». Працаваў ляснічым у Дзмітравіцкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса. З 2017 года да прызначэння на новую пасаду ўзначальваў Шумілінскі лясгас на Віцебшчыне.

АДЗНАЧЫЛІ ДЫПЛОМАМ

Чэрвеньскі раённы Цэнтр культуры і адпачынку атрымаў Дыплом за лепшую метадычную распрацоўку і рэалізацыю сацыяльна-культурнага праекта па рабоце з непаўналетнімі.

Узнагароду ўручылі ў чацвер у Маладзечне на калегіі галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама па выніках працы за мінулы год.

ПАДАРЫЛІ ВЯСНУ

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Чэрвені і Смілавічах прайшлі канцэрты саліста раённага Цэнтра культуры і адпачынку Андрэя Хурсевіча «Дару вясну».

Разам з ім на сцэну выходзілі спецыяльна запрошаныя госці – Галіна Прышывалка, Дзмітрый Маркевіч і Алена Сіняк.

У ГАННЫ – СЯРЭБРАНЫ МЕДАЛЬ

Выхаванка Чэрвеньскай СДЮШАР Ганна Спарыш (першы трэнер – Святлана Кур’янчык) стала прызёрам адкрытага Кубка Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях, які праводзўся ў Магілёве.

На галоўных спаборніцтвах гэтага зімовага сезона сярод дарослых спартсменаў наша зямлячка (на здымку – нумар 22) заняла другое месца ў спаборніцтвах па бегу. Яна пераадолела трохкіламетровую дыстанцыю за 10 хвілін 2,64 секунды.

За падзеямі сачыў Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *