У Турэцкай базавай школе прайшоў “Восеньскі кірмаш”

Актуальное Общество

У Турэцкай базавай школе стала добрай традыцыяй праводзіць “Восеньскі кірмаш”. Мэтай такога мерапрыемства  з’яўляецца далучэнне да культуры беларускага народа, выхаванне ў дзяцей пачуцця гонару за сваю мову, краіну, народ.  У гэты раз мерапрыемства праходзіла ў рамках Тыдня бацькойскай любові.

Гандлёвыя рады размясціліся ў фае школы. Чаго толькі не было прапанавана на кірмашы: блінцы, піражкі, булачкі, садавіна, натуральны сок і многа розных прысмакаў. На свята завітала шмат гасцей: мамы, таты, бабулі, настаўнікі і вучні школы. На кірмашы  гучалі беларускія народныя песні, дзеці з задавальненнем гулялі ў  “Бульбінку”, вадзілі карагод “Дажынкі”. Атмасфера радасці і весялосці адчувалася на працягу ўсяго свята. Цікава і запамінальна прайшоў гэты дзень!

Капылова Таццяна Міхайлаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *