Сталі вядомымі месца і час правядзення матчаў чэрвеньскага “Коласа” ў Кубку рэгіёнаў УЕФА

Актуальное Спорт

Спаборніцтвы ў групе 3 адбудуцца з 2 па 8 лістапада ў турэцкім Стамбуле.

Стадыён “Бейлербеі 75 Йіль”

Першыя дзве гульні “Колас” правядзе на стадыёне “Бейлербеі 75 Йіль”, які ўмяшчае 5500 гледачоў.

Пачатак матча з турэцкім “Кайсеры” 2 лістапада прызначаны на 12 гадзін 30 хвілін. Галоўным арбітрам сустрэчы будзе Дональд Робертсан з Шатландыі, бакавымі – Джонатан Бел (Шатландыя) і Петар Мітрэў (Балгарыя), чацвёртым рэферы – Волен Чынкаў (Балгарыя).

Матч “Лісабон” (Партугалія) – “Колас” (Чэрвень) 5 лістапада пачнецца ў 18 гадзін 30 хвілін. Галоўны арбітр гэтай сустрэчы – аўстрыец Вальтер Альтман. Яму будуць дапамагаць  Санціна Шрайнэр (Аўстрыя) і Фуркан Урун (Турцыя). Чацвёрты рэферы – Джонатан Бел (Шатландыя).

8 лістапада “Колас” згуляе з фінскім “Тамперэ” на стадыёне імя архітэктара Хубілая Кесэ, які ўмяшчае 2 тысячы гледачоў. Пачатак сустрэчы – у 16 гадзін 30 хвілін. Судзіць матч будзе Дональд Робертсан (Шатландыя). Бакавыя – Джонатан Бел (Шатландыя) і Фуркан Урун (Турцыя), чацвёрты рэферы – Чагдаш Алтай (Турцыя).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *