Кубак рэгіёнаў Беларусі па футболу: чэрвеньскі “Колас” згуляе ў паўфінале з “Івацэвічамі-ДЮСШ”

Актуальное Спорт

У Шклове завяршыўся паўторны матч 1/4 Кубка рэгіёнаў Беларусі паміж мясцовым “Спартаком” і камандай “Івацэвічы-СДЮШАР”. Футбалісты з брэсцкага рэгіёну перамаглі – 2:1. Мацнейшымі яны былі і ў першым матчы на сваім полі – 3:2.

Такім чынам, па суме дзвюх сустрэч “Івацэвічы-СДЮШАР” выйшлі ў паўфінал, дзе, паводле жараб’ёўкі, згуляюць з чэрвеньскім “Коласам”.

Першы матч адбудзецца ў суботу, 15 кастрычніка, у Івацэвічах (пачатак – у 16.00), паўторны, у якім чэрвеньцы будуць гаспадарамі поля, 22 ці 23 кастрычніка.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *