«Калі ўжо курыш, дык тушы цыгарэту»: у статыстыцы Чэрвеньскага раёна маюцца выпадкі пажараў “дзякуючы” шкоднай чалавечай звычцы

Актуальное Безопасность

Колькі б нам не распавядалі з маленства аб шкоднай звычцы, усе роўна яна чымсьці прываблівае не толькі дзяцей і падлеткаў, але і дарослых. Прачнуліся – трэба пакурыць, паснедалі – пакурылі. А як жа абысціся без папіросы падчас сур’ёзнай размовы?! А калі яшчэ і чарачку, другую прыкладзеш, дык часцяком закурваюць і тыя, хто не меў гэтай звычкі.

Часцей за ўсе той, хто кураыць, і той, хто не мае такой звычкі, шкоду ад цыгарэты ўспрымаюць толькі ў адносінах да свайго здароўя, — распавядае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Яўгеній Кулага. — Са школьнай лавы нам распавядаюць пра хваробы органаў дыхання ад цыгарэты. Аднак не трэба забываць і пра тое, што непатушаная цыгарэта можа знішчыць жыцце і маёмасць менш чым за гадзіну.

Колькасць пажараў па прычыне напатушанай цыгарэты займае лідыруючую пазіцыю. У статыстыцы Чэрвеньскага раёна таксама маюцца выпадкі пажараў “дзякуючы” шкоднай чалавечай звычцы.

Яне ведаю, як гэта ўсё так атрымалася, — распавядае жыхарка адной з вёсак Чэрвеньскага раёна, якая вырашыла пакурыць у надворным туалеце. -Здаецца, я і патушыла гэтую д’ябальскую цыгарэту, аднак, відаць не да канца. Я нават уявіць сабе не магла, чым гэта абернецца.

Апынуўшыся ў вядры з паперай, цыгарэта пывяла да яе ўзагарання. У хуткім часе вогнішча ахапіла не толькі туалет, але і усю гаспадарчую пабудову. Сухое ветранае надвор’е паспрыяла таму, што вогнішча імгненна перакінулася і на дах хаты.

У той час, калі вогнішча на маёй тэрыторыі ахоплівала пабудову за пабудовай, я была ў гасцях у суседкі, — рассказвае пацярпелая. — А потым пачула крыкі.

Ці магла жанчына тады ўявіць, што непатушаная цыгарэта знішчыць не толькі гаспадарчую пабудову, але і часткова хату?

–Кур паспелі выпусціць, а вось сабаку адвязаць магчымасці ўжо не было. Ён, на жаль, так і застаўся ў тым вогнішчы, — з болем распавядае жанчына.

Аднак статыстыка ведае і больш сумныя выпадкі, за якімі стаіць чалавечае жыцце не толькі дарослых, але і ні ў чым не павінных дзяцей.

Няўжо ж цана чалавечага жыцця роўна кошту адной цыгарэты? Ці можа, цана хата, на якую працаваў не адзін год, а можа або не адно пакаленне?

Сцэнарый расказанай гісторыі мог бы быць іншым, калі б у месцы для курэння стаяла б, напрыклад, шклянка з вадою. Трапіўшы ў ваду, цыгарэта б патухла.

Звяртаючыся да аматараў пакурыць, Яўген Кулага дае добрую параду: “Памятайце! Каб ваша шкодная звычка не стала прычынай страты чалавечага жыцця або маемасці, дастаткова поўнасцю патушыць акурак. Дзеля гэтага выкарыстоўвайце попельніцу з негаручага матэрыялу або шклянку з вадою”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *