Футбол: чэрвеньскі “Колас” правядзе збор перад Кубкам рэгіёнаў УЕФА

Актуальное Спорт

У пачатку лістапада футбалісты чэрвеньскага “Коласа” возьмуць удзел у прамежкавым раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА. Гульні ў трэцяй групе, дзе іх сапернікамі будуць пераможцы рэгіянальных аматарскіх турніраў Турцыі, Партугаліі і Фінляндыі, адбудуцца ў турэцкім Стамбуле.

Напярэдадні, з 23 да 30 кастрычніка, наша каманда пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса правядзе вучэбна-трэніровачны збор у спартыўна-аздараўленчым комплексе “Круты Яр” (Дудзінка, Барысаўскі раён).

Як распавёў кіраўнік і капітан “Коласа” Дзмітрый Чысты, на збор запрасілі 27 ігракоў. Гэта варатары Сяргей Сянюк (“Партызан”, Салігорск) і Канстанцін Магалецкі (зборная Беларусі па пляжнаму футболу), абаронцы Яўген Цэдрык, Юрый Весялоў, Мікалай Івашкін (“Колас”, Чэрвень), Сяргей Цярэшка (“Адзінства”, Дзяржынск), Раман Грынюк, Багдан Малочка, Аляксей Трывога (“Партызан”, Салігорск), паўабаронцы Дзмітрый Чысты, Павел Клімовіч, Максім Гумінскі, Мікалай Гурыновіч, Павел Сёмкін, Аляксандр Паляшчук (“Колас”, Чэрвень), Ілля Завадскі, Дзяніс Сіманчык (“Жодзіна-Паўднёвае”), Мікіта Радкевіч, Яўген Даўгаполаў (“Бабоўня”, Капыль), Арцём Уласаў, Артур Кірэеў (“Вікторыя”, Мар’іна Горка), Даніла Вашчынін (без клуба), Мікіта Варонін (“Крупкі-ДРБУ-164”), Сяргей Галюк (“Кронан”, Стоўбцы), нападаючыя Сяргей Лізуноў (“Колас”, Чэрвень), Міхаіл Караткевіч (“Партызан”, Салігорск), Віталь Шадурка (“Вікторыя”, Мар’іна Горка). Галоўнаму трэнеру будзе дапамагаць Дзяніс Трапашка.

Па выніках збору вызначыцца канчатковы выязны састаў, у які ўвойдуць 18 ігракоў.

“Колас” выправіцца ў Стамбул 1 лістапада. На наступны дзень ён згуляе з турэцкім “Кайсеры”, 5 лістапада – з партугальскім “Лісабонам”, 8 лістапада – з фінскім “Тамперэ”. У фінальны турнір спаборніцтваў выйдзе мацнейшая каманда групы.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *