У Чэрвеньскім раёне адкрылі новую спартыўную пляцоўку

Актуальное Общество Спорт

Воркаўт пляцоўка, на якой устаноўлены спартыўныя комплексы для сілавых і функцыянальных трэніровак на свежым паветры, распрацаваныя з прымяненнем сучасных тэхналогій, размясцілася на тэрыторыі амфітэатра ў гарадскім пасёлку Смілавічы.

Яе стварылі ў рамках рэспубліканскага сацыяльнага праекта Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Спорт для ўсіх” па падтрымцы здаровага ладу жыцця, асноўная ідэя якога – даступнасць спорту для кожнага, незалежна ад сацыяльнага статусу і фінансавых магчымасцяў.

Ва ўрачыстым адкрыцці пляцоўкі, на якое прыйшлі вучні і настаўнікі школ пасёлка, а таксама іх бацькі, узялі ўдзел і перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык і старшыня Смілавіцкага сельвыканкама Ірына Марціновіч.

 

 

Уладзімір Навіцкі пажадаў дзецям і моладзі часцей выкарыстоўваць абсталяванне пляцоўкі, а Яўген Булойчык выказаў шчырае спадзяванне, што новы спартыўны аб’ект стане месцам прыцягнення для смілаўчан усіх узростаў і паспрыяе ўмацаванню здаровага ладу жыцця.

 Са словамі ўдзячнасці выступіла на ўрачыстасці вучаніца СШ №1 г.п.Смілавічы валейбалістка Яўгенія Пацалуева. Пасля канцэртных нумароў юныя спартсмены, госці і ўсе ўдзельнікі спартыўнага свята апрабавалі шматфункцыянальныя сілавыя комплексы і іншае абсталяванне пляцоўкі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *