Жніво на Чэрвеньшчыне: Аляксандр Чычыкайла адзначыў дзень нараджэння за штурвалам камбайна

Аграрный сектор Актуальное

Сёння Аляксандру Чычыкайлу, які ўжо больш за тры дзесяцігоддзі працуе механізатарам у ААТ “10 з’езд Саветаў”, споўнілася пяцьдзясят чатыры гады.

Напярэдадні ён папоўніў дружную сям’ю камбайнераў-тысячнікаў раёна, а таму з раніцы прымаў віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасіі Пашкевіч і старшыні прафкама гаспадаркі Валянціны Цюлюпы. А ў другой палове дня імянінніка павіншавала кіраўніцтва гаспадаркі.

– Дзень нараджэння за штурвалам камбайна – звыклая для мяне справа: так выпала з’явіцца на свет, у жніўную пару, – кажа Аляксандр. – Позна ўвечары за сталом збярэцца ўся вялікая сям’я: жонка, тры дачкі і два ўнукі. Павіншуюць, дарослыя ўзнімуць чарку за маё здароўе. А я падтрымаю сімвалічна, бо заўтра – зноў у поле.

Ураджай у нас сёлета нашмат лепшы, чым летась: добра сыплюць і трыцікале, і ячмень, і жыта, і авёс. Тысячу набраў даволі хутка, колькі яшчэ будзе – не загадваю наперад. Галоўнае, гаспадарка будзе са збожжам. І гэта добра.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *