З добрым настроем працуюць на жніве ў ААТ “Раванічы” Чэрвеньскага раёна

Аграрный сектор Актуальное

Хлебаробы гэтай гаспадаркі першымі на Чэрвеньшчыне пачыналі сёлетняе жніво. А сёння збажыну тут ужо абмалацілі амаль на чвэрці  палеткаў.

Дзяніс і Данііл Гуськовы

На раніцу 3 жніўня мясцовыя хлебаробы намалацілі 1567 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 35 цэнтнераў з гектара. Добры настрой на плённую працу далі ім раённыя “Зажынкі”, якія прайшлі ў гаспадарцы.

Клопатамі пра жніво прасякнуты гэтыя дня для галоўнага інжынера гаспадаркі Вячаслава Фашчанкі, старшыні прафкама Тамары Цітавец і галоўнага агранома Алега Церашчука.

Як распавяла старшыня прафкама ААТ “Раванічы” Тамара Цітавец, кожны шчыруе на жніве з вялікай адказнасцю за ўраджай. Бацька і сын Дзяніс і Данііл Гуськовы – не выключэнне. Некалькі сезонаў яны выходзілі ў поле на адным камбайне. Сёлета – кожны на сваім. Гуськоў-старэйшы – лідар унутрыгаспадарчага спаборніцтва на жніве па намалоту збожжа. Зусім не нашмат адстае ад яго сын.

Аляксандр Прохарчык і Георгій Каралькевіч.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа першынство ў гаспадарцы трымае Георгій Каралькевіч. Але ў яго ёсць канкурэнт – шматразовы пераможца раённага спаборніцтва на жніве сярод моладзі Аляксандр Прохарчык. Абодвух мы заспелі падчас абеду ў полі. Тут і даведаліся, што сёлета Аляксандр выйшаў з маладзёжнага ўзросту, але гатовы паказаць годны вынік і на дарослым узроўні.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *