У ААТ «Раванічы» ўшанавалі вадзіцеля Георгія Каралькевіча

Аграрный сектор Актуальное

Ён перавёз ад камбайнаў тысячу тон збожжа. У полі Георгій прымаў віншаванні ад прафсаюза. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч уручыла яму Падзячны ліст, вымпел лідара жніва і пад песню гумарыстычнага гурта «Чэрвеньскія балагуры» прымацавала на кабіну «МАЗа» налепку «1000 тон», а старшыня прафкама гаспадаркі Тамара Цітавец павіншавала падарункам.


Сёлетні год для Георгія Каралькевіча — юбілейны: тры дзесяцігоддзі таму прыйшоў ён працаваць у «Раванічы». Так што лік перавезенага ім за гэты час збожжа ад камбайнаў ідзе ўжо на дзясяткі тысяч.


— Ураджай неблагі, так што, мяркую, будзе і другая тысяча, і трэцяя, — кажа вадзіцель. — Галоўнае, каб не падвёў мой «жалезны конь», які ўжо не малады.


З радасцю ўспрыняла навіну аб працоўнай перамозе мужа жонка Раіса:
— Ён у мяне дужа ўвішны і заўсёды ў перадавіках. Разам мы выгадавалі дваіх дзяцей, маем траіх унукаў. На выхадныя, калі ўсе збяруцца ў Раванічах, спяку торт — адзначым тысячу.


Бачачы, як муж апантана працуе, як стамляецца, падтрымліваю яго, наколькі магу: раблю кампоты, каб браў з сабой, рыхтую смачную вячэру, узяла на сябе ўсе клопаты па хатняй гаспадарцы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *