Мікалай Суша лідыруе ў Чэрвеньскім раёне на адвозе збожжа

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу 2 жніўня, вадзіцель аўтамашыны “МАЗ-551605” ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс” Мікалай Суша перавёз ад камбайнаў 639 тон збожжа. Пачынаў з азімага ячменю, зараз возіць рапс.

За плячыма Мікалая Сяргеевіча – амаль 47 гадоў сельскагаспадарчага стажу. Папрацаваў і на трактары, і на трох “ЗІЛах”, а цяперашні “МАЗ” – ужо другі.

– Нарадзіўся я ў Шалашах, увесь час жыву ў пасёлку Сельгастэхніка, – распавёў Мікалай Суша. – Тут і працую. Спачатку – у райсельгасхіміі, потым у райсельгастэхніцы, а пасля рэарганізацыі – у райаграсервісе.

4 жніўня Мікалаю Сушу споўніцца 63 гады. З гэтага дня можна ісці на заслужаны адпачынак. Але пакуль што ветэран працы туды не збіраецца.

– Здароўе, дзякуй Богу, ёсць, – кажа ён. – Так што паслужу яшчэ роднай гаспадарцы!

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *