Кіберзлачынцы ашукалі жыхара Чэрвеньскага раёна на 2 тысячы рублёў

Актуальное Безопасность

Малады чалавек вырашыў скарыстацца сайтам інтымных паслуг, пакуль жонка была ў ад’ездзе.

– Ён зайшоў на сайт, аформіў заказ, па відэасувязі пагутарыў з жанчынай, якія павінна была аказаць інтымныя паслугі, – распавёў падрабязнасці намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі Дзмітрый Сухавараў. – Маладому чалавеку прапанавалі перавесці на картку аванс. Паколькі акаўнт у інтэрнэце быў “прывязаны” да мабільнага тэлефона, зламыснікі хутка высветлілі асобу ахвяры, а таксама здабылі ўсю патрэбную інфармацыю праз сацыяльныя сеткі: як выглядае дом, машына, дзе працуюць сваякі, жонка. Далей быў званок на Вайбер і шантаж: або плаціш нам дзве тысячы рублёў, або пра твае “прыгоды” даведаецца жонка. Мужчына выбраў першы варыянт. Пазней ён распавёў міліцыі, што аддаў бы і больш грошай, каб толькі нічога не дазналася жонка.

У гэтым выпадку злачынцы выкарысталі так званых дропаў. Кібермахляры, якія жывуць у Расіі, прапаноўваюць жыхарам Беларусі за грошы афармляць на сябе банкаўскія карткі і перадаваць ім. Раней такая паслуга каштавала 5 беларускіх рублёў, зараз – да тысячы долараў. На гэтыя карткі, якія па некалькі разоў пераходзяць з рук у рукі, каб заблытаць сляды, і пералічваюць грошы тыя, каго ашукваюць. Раскрываць падобныя злачынствы вельмі складана. Пра вяртанне грошай пацярпелым гаворка, натуральна, не ідзе. 

Высновы дзве: не карыстайцеся сайтамі інтымных паслуг і не распавядайце ўсё пра сябе ў сацыяльных сетках.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *