Гаспадаркам Чэрвеньскага раёна засталося ўбраць 10 працэнтаў збожжавых палеткаў

Аграрный сектор Актуальное

Паводле звестак райсельгасхарчу, на раніцу 24 жніўня ў Чэрвеньскім раёне ўбралі 19513 гектараў зерневых і зернебабовых культур (90 працэнтаў ад неабходнага) і намалацілі 70196 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36 цэнтнераў з гектара.

Завяршылі абмалот збажыны тры гаспадаркі. Гэта СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1”, эксперыментальная база “Натальеўск” і ААТ “Запольскае”.

Найбольшы валавы збор зерня – у эксперыментальнай базе “Натальеўск” – 14620 тон. Найлепшая ў раёне ўраджайнасць збожжа – 49 цэнтнераў з гектара – у філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” і СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *