Футбол: “Колас” згуляе ў Дзяржынску з мясцовым “Адзінствам”

Актуальное Спорт

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі чэрвеньскі “Колас” у нядзелю, 28 жніўня, згуляе ў гасцях з дзяржынскім “Адзінствам”. Гульня пачнецца ў 16 гадзін.

Сёлета каманды сустракаліся ўжо двойчы. У пачатку жніўня “Колас” і “Адзінства” гулялі ў паўфінале Кубка Мінскай вобласці. Чэрвеньцы прайгралі дома 1:2, згулялі ў гасцях унічыю – 2:2 – і па суме двух матчаў саступілі сапернікам пуцёўку ў фінал, дзе дзяржынцы былі разгромленыя салігорскім “Партызанам” – 2:7.

24 жніўня ў Чэрвені мусіў адбыцца перанесены матч чэмпіянату “Колас” – “Адзінства”. Аднак госці на гульню не прыехалі. У адпаведнасці з рэгламентам спаборніцтваў, за няяўку ім павінна быць залічана тэхнічнае паражэнне.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *