Футбол: “Колас” сустрэнецца ў Чэрвені з дзяржынскім “Адзінствам”

Актуальное Спорт

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі чэрвеньскі “Колас” у сераду, 24 жніўня, згуляе на сваім полі з дзяржынскім “Адзінствам”. Матч пройдзе на стадыёне СДЮШАР і пачнецца ў 18 гадзін 30 хвілін.

Сёлета каманды будуць сустракацца ўжо трэці раз за месяц. У пачатку жніўня “Колас” і “Адзінства” гулялі ў паўфінале Кубка Мінскай вобласці. Чэрвеньцы прайгралі дома 1:2, згулялі ў гасцях унічыю – 2:2 – і па суме двух матчаў саступілі сапернікам пуцёўку ў фінал, дзе дзяржынцы былі разгромленыя салігорскім “Партызанам” – 2:7.

Акрамя бліжэйшай сустрэчы ў Чэрвені, “Колас” пазней правядзе з “Адзінствам” выязны матч чэмпіянату, які быў перанесены з-за ўдзелу нашай каманды ў Кубку рэгіёнаў УЕФА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *