Футбол: чэрвеньскі “Колас” у жніўні чатыры разы згуляе з дзяржынскім “Адзінствам”

Актуальное Спорт

Сёння, 3 жніўня, “Адзінства” будзе сапернікам “Коласа” у першым паўфінальным матчы розыгрышу Кубка Мінскай вобласці. Гульня адбудзецца ў Чэрвені і пачнецца ў 19 гадзін.

Праз тыдзень, 10 жніўня, каманды згуляюць паўторны кубкавы матч у Дзяржынску. Па суме дзвюх сустрэч вызначыцца фіналіст спаборніцтваў.

Таксама “Колас” у гэтым месяцы двойчы згуляе з “Адзінствам” у чэмпіянаце Беларусі сярод каманд другой лігі: 20 жніўня – у гасцях, 27 жніўня – на сваім полі.   

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *