Чэрвеньшчына далучылася да рэспубліканскай акцыі Беларускага саюза жанчын «Хлеб на далонях жанчыны»

Аграрный сектор Актуальное Общество

У ААТ «Раванічы» старшыня раённай арганізацыі БСЖ  Лідзія Шчацінка разам са старшынёй прафкама гаспадаркі Тамарай Цітавец і жартоўным гуртам «Чэрвеньскія балагуры» віншавала жанчын, якія задзейнічаны ў жніве.

Падарункі ад БСЖ і прафсаюза атрымалі загадчык зернетока Алена Галавень, якая напярэдадні адзначыла дзень нараджэння, а таксама загадчык насеннага склада Валянціна Дзяруга, якая на перыяд жніва замацаваная за камбайнамі, Іна Прохарчык, якая сумяшчае працу загадчыцы нафтабазы, загадчыцы склада запасных частак і дыспетчара гаспадаркі, загадчык зернетока ў вёсцы Хутар Наталля Зелянкова, загадчык сталовай Таццяна Спарыш і раздатчыца абедаў Галіна Задруцкая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *