Вынікі аператыўна службовай дзейнасці за першае паўгоддзе падвялі на нарадзе ў Чэрвеньскім РАУС

Актуальное Безопасность

Адкрываючы яе, начальнік РАУС падпалкоўнік міліцыі Алег Коршак павіншаваў асабовы састаў з чарговай гадавінай утварэння аддзела, якая адзначаецца 14 ліпеня.

– У нашай больш чым стогадовай гісторыі ўвасоблены бездакорная праца, мужнасць і вытрымка, адданасць службоваму абавязку, – адзначыў ён. – Гэта пацвярджае, што чэрвеньская міліцыя годна і з гонарам выконвае сваё прызначэнне. Сёння РАУС – магутная структура і галоўны яе набытак – людзі, ад прафесіяналізму якіх залежыць абарона правоў і законных інтарэсаў нашых грамадзян.

Алег Коршак ахарактарызаваў стан аператыўнай абстаноўкі ў раёне за першае паўгоддзе як стабільны, са станоўчымі тэндэнцыямі ў структуры і дынаміцы злачыннасці. У прыватнасці, за справаздачны перыяд на Чэрвеньшчыне не зарэгістравана фактаў згвалтавання і вымагальніцтва. Па щсіх выпадках асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў устаноўлены асобы, якія ў іх падазраюцца. Больш выяўлена злачынстваў, што тычацца незаконнага абароту наркотыкаў, карупцыі, а таксама – у эканамічнай сферы. Зменшылася колькасць парушэнняў заканадаўства, якія караюцца крымінальна, па лініі кіберзлачыннасці. Знізіўся ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, не зарэгістравана аўтааварый з удзелам непаўналетніх.

Паводле слоў Алега Коршака, у другім паўгоддзі намаганні супрацоўнікаў РАУС накіраваны на замацаванне дасягнутых станоўчых тэндэнцый у аператыўнай абстаноўцы, выпрацоўку і рэалізацыю эфектыўных практычных мер па недапушчэнні асабліва цяжкіх і цяжкіх крымінальных злачынстваў, у тым ліку – у сферы сямейна-бытавых адносін. Прымаюцца дадатковыя меры па выяўленні і ліквідацыі схем, спосабаў і методык збыту наркотыкаў, а таксама – па выяўленні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, найперш – непаўналетніх.

У нарадзе ўзяў удзел выконваючы абавязкі першага намесніка начальніка УУС Мінаблвыканкама – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі палкоўнік міліцыі Мікалай Максімовіч. Ён уручыў знакі “85 гадоў на варце бяспекі” супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі РАУС капітанам міліцыі Генадзю Рунцо і Сяргею Бураму, старшаму лейтэнанту міліцыі Аляксею Мінчонку і сяржанту міліцыі Ягору Ваяводзіну,

нагрудны знак “За адданасць службе” – оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку РАУС капітану міліцыі Сяргею Клачко, нагрудны знак “Атрад міліцыі асобага прызначэння” – начальніку аддзялення крымінальнага вышуку РАУС маёру міліцыи Івану Сакалоўскаму. Пагоны старшага лейтэнанта міліцыі атрымаў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзмітрый Равіна,

сяржанта міліцыі – міліцыянер-канваір ізалятара часовага ўтрымання РАУС Данііл Леванцэвіч.

Ігнат ЛІПЕНЬ  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *