Віталь Казлоў: “Я нікуды не з’язджаю, застаюся тут”

Актуальное Общество

Былы старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь Казлоў узначаліць эксперыментальную базу “Натальеўск”.

Пра гэта паведаміў на сесіі Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў, прадстаўляючы новага кіраўніка раёна Уладзіміра Навіцкага, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

– Ніякай надзвычайшчыны тут няма, – падкрэсліў ён. – Віталь Мікалаевіч на пасадзе ўжо пяць гадоў, шмат было зроблена пад яго кіраўніцтвам. Проста надышоў час ратацыі кадраў.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, Віталь Казлоў сам пажадаў стаць кіраўніком “Натальеўска”, валаўтваральнай гаспадаркі раёна, на аснове якой плануецца наладзіць буйнатаварную вытворчасць. Старшыня аблвыканкама выказаў спадзяванне, што яго вопыт гаспадарання дапаможа паляпшэнню спраў у аграрнай галіне Чэрвеньшчыны.

Віталь Казлоў падзякаваў усім, з кім давялося разам працаваць.

– Я нікуды не з’язджаю, застаюся тут, – сказаў ён. – Будзем разам далей развіваць рэгіён, да якога я прыкіпеў душою.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *