Уладзімір Навіцкі: “Кожнай галіне трэба надаваць увагу”

Актуальное Общество

Пра гэта старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі заявіў у гутарцы з журналістамі пасля завяршэння сесіі раённага Савета дэпутатаў, на якой ён быў зацверджаны кіраўніком раёна.

Асобна Уладзімір Навіцкі засяродзіўся на сельскай гаспадарцы, адзначыўшы, што адзін з перспектыўных накірункаў у раёне – узбуйненне сельгаспрадпрыемстваў.

– Гэта дасць магчымасць знізіць сабекошт сельгаспрадукцыі і зрабіць яе больш канкурэнтаздольнай на рынку, – падкрэсліў старшыня райвыканкама.

Сярод іншых важных першачарговых задач Уладзімір Навіцкі вылучыў вызначэнне перспектыў далейшага развіцця прыватнага бізнесу, які дае больш за 40 працэнтаў даходаў у бюджэт раёна, у сучасных эканамічных умовах. А ў прамысловасці – пошук шляхоў для вырашэння праблем збыту прадукцыі і мадэрнізацыі вытворчасці.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *