У гаспадарках Чэрвеньскага раёна правялі маніторынг стану аховы працы напярэдадні жніва

Аграрный сектор Актуальное

Мабільная група, у якую ўвайшлі галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства па ахове працы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Крысціна Сакулевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч, галоўны спецыяліст па ахове працы, пажарнай бяспецы і грамадзянскай абароне райсельгасхарчу Юлія Вярцінская і галоўны санітарны ўрач раёна Наталля Свядыш, наведала адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Валевачы”, “10 з’езд Саветаў” і “Запольскае”.

У цэнтры ўвагі былі стан санітарна-бытавых памяшканняў на машынных дварах гаспадарак, наяўнасць у механізатараў спецвопраткі і медыцынскіх даведак, укамплектаванасць тэхнікі, якая будзе задзейнічана на жніве, медыцынскімі аптэчкамі і вогнетушыцелямі, а таксама гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да арганізацыі гарачага харчавання хлебаробаў у полі і іншае.

Па выяўленых недахопах акрэслены тэрміны іх выпраўлення.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *