Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне Уладзіміра Навіцкага старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама

Актуальное Общество

Як паведамляе БЕЛТА, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 ліпеня разгледзеў кадравыя пытанні. У прыватнасці, ён даў згоду на прызначэнне Уладзіміра Навіцкага старшынёй Чэрвеньскага райвыканкама.


Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі нарадзіўся 25 жніўня 1971 года ў вёсцы Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2002 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры. З 2010 года працаваў намеснікам старшыні Бярэзінскага райвыканкама.

Фота з інтэрнэт-сайта газеты “Бярэзінская панарама”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *